Адкрытая пастарская канферэнцыя ў капэле Кафедральнага Сабора свв. Пятра і Паўла ў г. Маскве
Другога верасня 2021 года ў капэле Кафедральнага Сабора свв. Пятра і Паўла ў г. Маскве праходзіла адкрытая пастарская канферэнцыя з удзелам Евангеліцка-Лютэранскай царквы Еўрапейскай часткі Расіі. На канферэнцыю прыбылі дэлегаты з абшчын розных краін. Нашу абшчыну прадстаўляў Ільін Аляксандр. З прывітальным словам да прыбылых звярнуўся Арцібіскуп Евангеліцка-Лютэранскай царквы Расіі Дзітрых Брауэр. Тэмай дня сталі багаслоўскія асновы дыяканічнага служэньня, чаму быў прысьвечаны даклад пастара Брэдна Бюркле.