Пратэстанцкая бібліятэка імя М. Лютэра і В. Цяпінскага
У сучасным сэнсе бібліятэкі больш не з’яўляюцца культурным інстытутам, якім былі да нядаўняга часу. Змянілася культура чытання, трансфармаваўся і сам горад Мінск разам з чытачамі. Некаторыя перайшлі на электронныя кнігі ці аддаюць перавагу чытаць кнігі і артыкулы з дапамогай мабільных гаджэтаў у сетцы i-net. Колькасць чытачоў у бібліятэках Мінска скарацілася, магчыма, выключэннем з’яўляецца Нацыянальная бібліятэка, асабліва скарацілася ў тых “класічных” бібліятэках, дзе каламутныя вокны, пыльныя паліцы і шкодная “бібліятэкарка”, якая бурчыць на адзінага за дзень наведвальніка.
У бібліятэцы нашага праекту не прадугледжваюцца «каламутныя вокны і пыльныя паліцы» у пакоі з «савецкім рамонтам». Гэта сучасная бібліятэка з сучасным падыходам да чытача, дзе ёсць не толькі сталы і крэслы. Тут можна арганізаваць сустрэчу і правесці гутарку на багаслоўскія і філасофскія тэмы, паслухаць у выглядзе фону медытатыўную музыку (класіка, грыгарыянскія спевы і іншыя царкоўныя распевы і інш.). У бібліятэцы ёсць кампутары з выдатна распрацаваным рубрыкатарам не па назве кніг і раздзелаў на паліцах, як часта сустракаюцца амаль ва ўсіх бібліятэках, а рубрыкатар па зместу у раздзелаў кнігах. Напрыклад, кніга мае назву, звязаную з новазапаветнай традыцыяй у разуменні споведзі, але там ёсць главы, прысвечаныя хрышчэнню, наведвальнік бібліятэкі, якi цікавіцца пытаннямі хрышчэння, не ўбачыць і не знойдзе патрэбную тэму па назве гэтай кнігі. Аднак праз наш рубрыкатар у камп’ютары знойдзе.
У бібліятэцы ёсць магчымасць для чытачоў бясплатна выпіць кубачак добрай кавы ці гарбаты. Зрабіць паўзу. Прадугледжваецца магчымасць дастаўкі і вываз назад кніг на дом хрысціянам, якія знаходзяцца ў старэчым узросце або маюць фізічныя недахопы і не здольны самастойна наведаць нашу бібліятэку. У бібліятэцы ёсць і бязвыплатная паслуга пошуку патрэбных тэм для чытача. Чытач можа on-line заказаць патрэбную тэму, і работнік бібліятэкі падбярэ яму ў адведзены тэрмін пералік літаратуры на зададзеную тэму не толькі па назве кніг, але і па змесце кніг і перыядычных выданняў, змясціўшы там адпаведныя закладкі.
Наш кніжны фонд мае кнігі на шасці жывых мовах. Акрамя лацінскай, грэцкай, іўрыту і састарэлых сярэднявечных моў беларусаў, рускіх і ўкраінцаў, на якіх пісаліся кнігі ў гістарычнай Русі і ў гістарычнай Літве, гэта таксама тэксты на сучаснай беларускай, рускай, польскай, украінскай, нямецкай і англійскай мовах. Гэтыя мовы найбольш запатрабаваныя ў Беларусі сярод пратэстантаў. Пераважная большасць пратэстанцкіх вучоных-біблеістаў, прапаведнікаў і пісьменнікаў у Еўропе і ў англасаксонскім свеце (ЗША, Аўстралія, Канада і іншыя) выкарыстоўваюць нямецкую і англійскую мовы.
Наша бібліятэка спецыялізуецца на хрысціянскіх кнігах пратэстанцкіх дэнамінацый, перш за ўсё, евангеліцка-лютэранскіх аўтараў. Але невялікая частка з іх прысвечана дактрынам праваслаўя, рымскага каталіцызму, юдаізму, а таксама гісторыі філасофіі, рэлігіям Азіі (іслам, індуізм, будызм) і нават эканоміцы, праве і культуры.
Асаблівую ўвагу бібліятэка надае пошуку і закупцы кніг па актуальных тэмах у сучасным хрысціянстве: праблемам экалогіі і хрысціянскі погляд на гэтую праблему, сямейнай праблематыцы, праблематыцы цялеснасці або сэксуальных адносін і забарон, праблеме камунікацыі і пропаведзі хрысціянскіх каштоўнасцей у сучасным свеце, дыялогу хрысціянскіх канфесій і культур, хрысціянскай гігіене ў сацыяльных сетках і г.д.
Адзін з асноўных напрамкаў нашай бібліятэкі – гэта прадастаўленне пляцоўкі для самых розных хрысціянскіх выставак, прадстаўленняў, мерапрыемстваў, семінараў, у тым ліку партнёрскія праекты. Бібліятэка – гэта пляцоўка для прагляду фільмаў хрысціянскага зместу, у тым ліку на актуальныя тэмы сучаснага грамадства, пасля якога хрысціяне розных канфесій змогуць у якасці гледачоў прагаворваць сюжэты таго ці іншага фільма, раскрываючы сэнсы, і суадносіць іх з каштоўнасцямі і патрабаваннямі, якія прад’яўляюцца хрысціянскай верай і тэкстамі Пісання.
Такім чынам, наша бібліятэка – інтэгратар паслуг, дзе можна пачытаць кнігі і, адначасова, з’яўляецца пляцоўкай для прагляду, праслухоўвання розных матэрыялаў, месцам правядзення хрысціянскіх багаслоўскіх клубаў.
Наша бібліятэка гэта ўжо не месца, дзе толькі выдаюць кнігі для чытання, – гэта інтэлектуальны хрысціянскі “Дом веры і веды”, дзе ўзнімаюцца і прагаворваюцца розныя актуальныя тэмы. Тут можна будзе пасядзець за сваім наўтбукам і сустрэцца з сябрамі і братамі па веры. Ды і проста забегчы, схавацца ад дажджу, нават не веруючаму чалавеку і выпіць кубачак кавы і тым самым азнаёміцца з хрысціянскім веравучэннем. Многія да гэтага часу не рызыкуюць у бібліятэцы расслабіцца, адчуць сябе як дома. У нашай жа бібліятэцы гэта абсалютна нармальна і натуральна.
Запісацца ў нашу бібліятэку можна па дакуменце, які сведчыць асобу, любому жадаючаму. Фонд утрымлівае некалькі сотняў адборнай літаратуры, прысвечанай рознай тэматыцы. Значная частка кніг з’яўляюцца рарытэтам.
Мы чакаем Вас!