Нядзельная школа або Катэхетная школа – гэта форма пачатковага навучання дзяцей і дарослых у хрысціянскіх храмах.

У гісторыі ранняй Царквы хрысціяне стваралі школы катэхуменаў (ад грэч. «Апавяшчаю, выкладаю вусна») для катэхізацыі або рэлігійнага навучання дарослых, якія жадаюць хрысціцца. Слова “катэхізацыя” паходзіць ад грэцкага “κατήχησις”, г.зн. “павучанне, настаўленьне”. Гэтыя веды, як правіла, сабраны ў «катэхізісы», «агучальныя словы», «Сімвалы веры» і зборнікі царкоўных канонаў. Пазней гэтыя школы сталі называцца Нядзельнымі школамі. Меркавана самая першая Нядзельная школа адкрылася ў Еўропе ў 1751 у царкве Святой Марыі ў Нотынгеме (Англія).

Мэта Нядзельнай школы – гэта катэхізацыя тых, хто цікавіцца хрысціянствам і выказаў жаданне ў перспектыве прыняць хрышчэнне і стаць членам царкоўнай супольнасці. Пасля заканчэння Нядзельнай школы або катэхізацыі тыя, хто не выявіў жаданне хрысціцца – могуць гэтага не рабіць.

Дзейнасць Нядзельных (Катэхетных) школ на тэрыторыі Беларусі рэгламентуецца агульнацаркоўнымі дакументамі. Нядзельная школа з’яўляецца структурным падраздзяленнем рэлігійнай арганізацыі без права юрыдычнай асобы. Дзейнасць нядзельных школ не падлягае ліцэнзаванню ў адпаведнасці з дзейным заканадаўствам Рэспублікі Беларусь. Нядзельная школа не рэалізуе ў сваёй дзейнасці асноўныя і/або дадатковыя адукацыйныя праграмы ў Рэспубліцы Беларусь.

Навучанне ў Нядзельных школах у Евангелічна-лютэранскай царкве можа ажыццяўляцца ў формах:

  • гутарак;
  • лекцыях;
  • удзелу ў богаслужэннях;
  • іншых рэлігійных абрадах і цырымоніях, сакрамэнтах Царквы;
  • вывучэння Вялікага ці Малога Катэхізіса М. Лютэра, Святога Пісання, гісторыі Царквы і Рэфармацыі і г.д.

Катэхетная (Нядзельная) школа ў Мінску

Пры мінскай эвангеліцка-лютэранскай суполцы «Царква Крыжа Паньскага» існуе Катэхетная (Нядзельная) школа, якая адкрытая для ўсіх жадаючых незалежна ад веравызнання і культурнай прыналежнасці. Існуюць падлеткавыя групы да шаснаццаці гадоў і дарослыя групы (16+). У Катэхетнай школе ўсім жадаючым бясплатна выкладаюцца асновы хрысціянскай веры ў яе евангелічнай традыцыі з вельмі рацыянальным падыходам у вывучэнні біблейскіх тэкстаў, заснаваным, перш за ўсё, на гісторыка-граматычным метадзе даследавання біблейскага тэксту, які ўзнік у эпоху Рэфармацыі, дзе важную ролю адыгрывае прачытанні тэксту правілам мовы з апусканнем тэксту ў тое гістарычнае і культурнае асяроддзе, у якім ён быў напісаны. Без надуманых тлумачэньняў ва ўгоду гістарычнага царкоўнага Паданьня. Акрамя таго, у Катэхетнай школе вывучаецца Малы Катэхізіс М. Лютэра, кароткая гісторыя Царквы і Рэфармацыі, у тым ліку і гісторыю Рэфармацыі ў Беларусі ў 16-17 стагоддзях.

Па заканчэнні Катэхетнай школы па жаданні вучня можна будзе прайсці спецыяльныя тэсты і атрымаць Пасведчанне аб заканчэнні Катэхетнай школы Евангеліцка-лютэранскай царквы, а ўсім жадаючым, хто выявіў жаданне прыняць лютэранскую веру, будзе прадастаўлена магчымасць прыняць яе, але пры ўмове свядомага і добраахвотнага прыняцця дактрын Евангелічна-лютэранскай царквы.

Наборы ў групы Катэхетнай (Нядзельнай) школы праходзяць два разы на год:
восеньскі набор і вясеннi набор.

Тэрмін навучання: два месяцы (8 заняткаў па 1 час 20 хвілін адзін раз у тыдзень).

Дадатковая інфармацыя аб наборы слухачоў у Катэхетную (Нядзельную) школу будзе прадстаўлена на нашым сайце.